У Мінску ўпершыню зменяць месца правядзення гарадскіх навагодніх гулянняў
У Мінску ўпершыню зменяць месца правядзення гарадскіх гулянняў у навагоднюю ноч. Яны пройдуць не каля Палаца спорту, а на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта ў аўторак паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў. Паводле яго слоў, змянілася не толькі пляцоўка, але і фармат мерапрыемства. "Мы штогод стараемся рабіць нешта новае", — цытуе словы чыноўніка minsknews.by. Сёлета масавыя гулянні ў навагоднюю ноч пройдуць у Мінску на 24 пляцоўках.
31 снежня 2019-га ў 23:30 на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы пачнецца святочны канцэрт. Ён працягнецца да 4-й гадзіны раніцы 1 студзеня 2020 года. Шастакоў анансаваў выступленні "папулярных беларускіх артыстаў і ды-джэяў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.