У Мінску выбралі “Веламіс-2017”
У Мінску выбралі “Веламіс-2017”. Конкурс прайшоў 8 ліпеня ў рамках спаборніцтваў па веласпорце на шашы “Кубак Мінск” і “Гран-пры Мінска”.
Прэтэндэнткі выступалі ў розных выпрабаваннях — ім трэба было арыгінальна ўпрыгожыць свій ровар, праехаць на велатрэнажорах на вынослівасць, прайсціся па чырвонай дарожцы перад журы.
Перамога дасталася Ганне Якуцік. Дзяўчына працуе бізнэс-аналітыкам у IT-кампаніі. Яна не рыхтавалася да конкурсу мэтанакіравана, але калі прыйшла на пляцоўку да Палаца спорту, то вырашыла паспрабаваць.