У Мінску з сонечнымі апёкамі шпіталізавалі 5 чалавек

У Мінску з сонечнымі апёкамі шпіталізавалі 5 чалавек

У Мінску з сонечнымі апёкамі ў Бальніцу хуткай меддапамогі шпіталізавалі 5 чалавек. У траіх з іх апёкі 1-й ступені з паражэннем 75%, 91% і 93% плошчы цела, у дваіх мінчукоў апёкі 1-й і 2-й ступені з паражэннем 50% і 20% цела, інфармуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Яшчэ 18 чалавек, якія звярнуліся да лекараў з сонечнымі апёкамі, атрымалі дапамогу амбулаторна. Міністэрства аховы здароўя просіць беларусаў прытрымлівацца парад медыкаў і выконваць правілы бяспечнага знаходжання на сонцы. Іх гл. тут.

За мінулыя выхадныя па ўсёй Беларусі з сімптомамі цеплавой траўмы да медыкаў звярнулася 29 чалавек, з іх 12 дзяцей. Было шпіталізавана 11 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

За выходныя па меддапамогу ад спёкі звярнуліся 33 мінчукі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі