У Мінску за паўмесяца 259 пацярпелых ад галалёдных траўмаў

У Мінску за паўмесяца 259 пацярпелых ад галалёдных траўмаў

У Мінску за паўмесяца 259 пацярпелых ад галалёдных траўмаў. 18 з іх шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агулам па краіне з 17 лістапада да 5 снежня зарэгістравалі 1166 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. 217 з іх — дзеці.

Найбольш пацярпела людзей у Віцебскай вобласці — 315 (33 чалавекі шпіталізаваны), у Брэсцкай — 45 (шпіталізавалі 12). У Мінскай вобласці 171 пацярпелы ад пераважна галалёдных траўмаў (22).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі