У Мінску за рулём аўтамабіля затрымалі п'янага падлетка
У Мінску за рулём аўтамабіля затрымалі п'янага падлетка, паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ. У выдыханым паветры парушальніка выяўлена 1,51 праміле алкаголю.
Здарэнне адбылося яшчэ 13 сакавіка. А 6-й гадзіне раніцы даішнікі спынілі Subaru ў двары аднаго з жылых дамоў па Партызанскім праспекце. За рулём аказаўся 17-гадовы хлопец. Зразумела, што пасведчання кіроўцы ў яго не было. Затое быў рэзкі пах алкаголю.
У дачыненні падлетка склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Матэрыялы пра здарэнне разгледзіць камісія па справах непаўналетніх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.