У Мінску прайшло пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне
Наступным разам усе працоўныя падгрупы сустрэнуцца 2 чэрвеня ў Мінску.
Увечары 22 траўня ў "Прэзідэнт-гатэлі" у Мінску прайшло пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне. У сустрэчы трохбаковай групы ўдзельнічалі прадстаўнікі Украіны, Расіі і АБСЕ. Ці ўдзельнічаюць у ёй прадстаўнікі так званых "Данецкай" і "Луганскай народных рэспублік", не паведамлялася.
Перад пасяджэннем трохбаковай групы прайшло закрытае пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях.
Па выніках вечаровага пасяджэння прадстаўніца АБСЕ Хайдзі Тальявіні паведаміла, што наступны раз усе падгрупы, якія абмяркоўваюць праблемы усходу Украіны, збяруцца ў Мінску 2 чэрвеня. Сённяшнюю сустрэчу яна назвала канструктыўнай.
Нагадаем, што 6 траўня на пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы было прынятае рашэнне пра пачатак працы чатырох падгруп — па эканоміцы, па гуманітарных пытаннях, па палітычных пытаннях і па бяспецы. Працу кожнай падгрупы каардынуе прадстаўнік АБСЕ. 14 траўня ў Мінску прайшла сустрэча эканамічнай падгрупы, 19-га — падгрупаў па гуманітарных пытаннях і па пытаннях бяспекі.
Фота — з архіву tut.by