У Мінску затапіла скрыжаванне Якубоўскага і Адзінцова ў Фрунзенскім раёне

Аварыя вадаправода ў Мінску / БЕЛТА
Аварыя вадаправода ў Мінску / БЕЛТА

Зранку 15 снежня ў Фрунзенскім раёне Мінска адбылася чарговая аварыя ў камунальнай сістэме, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

У 8:20 сістэма маніторынгу зафіксавала зніжэнне ціску вады ў некалькіх кантрольных кропках мікрараёна Захад. Выявілася, што на скрыжаванні вуліц Адзінцова і Якубоўскага прарвала вадаправод.

У 8:50 рамонтнікі прыступілі да лакалізацыі пашкоджання. Ліквідаваць цечу ўдалося ў 9:28. Пры гэтым спажыўцам у раёне ваду не адключалі. Цяпер вядуцца аварыйна-аднаўленчыя работы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі