У Мінску затрымалі дваіх актывістаў руху "За свабоду"

У Мінску затрымалі дваіх актывістаў руху "За свабоду"

1 кастрычніка каля Батанічнага саду ў Мінску затрымалі дваіх актывістаў руху "За свабоду". Як паведамляе belrynok.by, гэта Аляксандр О., які быў апрануты ў "рэкламны сэндвіч" з прапагандай пытанняў кампаніі "Народны рэферэндум". Другая затрыманая — супрацоўніца прэс-службы руху Вольга Быкаўская. Яна паспела паведаміць, што затрыманых даставілі ў Першамайскі РАУС Мінска. Пасля гэтага сувязь з імі перапынілася.

Праваабаронцы з "Вясны" трымаюць сітуацыю з затрыманымі пад кантролем.

Фота: sputnik.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі