У Мінску затрымалі экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула тэлеканала АНТ

У Мінску затрымалі экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула тэлеканала АНТ

15 верасня ў Мінску затрымалі былога кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў тэлекаканала АНТ Дзмітрыя Семчанку і ягоную жонку Юлію. Пра гэта яна напісала ў сацсетках

"Мы сёння з Дзімам былі затрыманы. Я ўжо дома і без сувязі, тэлефон забралі, заўтра ў мяне суд па адміністрацыйным артыкуле за рэпост. Дзіму не адпусцілі", — напісала Юлія Семчанка ў сацсетках.

Прычына затрымання Дзмітрыя Семчанкі невядомая.

Семчанка быў на тэлевізіі адным з актыўных прыхільнікаў рэжыму. Але пасля жорсткіх разгонаў вулічных акцый у жніўні 2020 года ён сышоў з АНТ. 10 верасня таго ж года яго затрымалі міліцыянты і на наступны дзень асудзілі. Выявілася, што 16 жніўня, яшчэ падчас працы на дзяржканале, Семчанка быў на пратэсным маршы — яго прызналі вінаватым у несанкцыянаванй акцыі і асудзілі на 15 сутак.

Пасля звальнення з дзяржаўнага тэлеканала Дзмітрый Семчанка працаваў у PR-сферы.

У Мінску затрымалі экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула тэлеканала АНТ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі