Людзі ў масках затрымалі журналіста Семчанку, які сышоў з пула Лукашэнкі
У Мінску затрымалі экс-журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанку, які ў жніўні сышоў з пула Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту.
Прыкладна ў 16:30 ў кватэру да яго прыйшлі людзі ў масках і забралі мужчыну, піша "Наша Ніва".
Тэлеканал "Белсат" дадае, што прыкладна гэтым часам Семчанка даваў інтэрв'ю каля свайго пад'езда.
Нядаўна гэткім жа чынам былі затрыманыя экс-тэлевядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Дзмітрый Кахно. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах і асудзілі на 10 сутак кожнага. Потым міліцыя запісала відэа з экс-тэлевядоўцамі, як тыя каюцца ў сваіх дзеяннях.
Не выключана, што Семчанку затрымалі, каб зняць такое ж відэа і з яго ўдзелам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.