У Мінску затрымалі школьніц, якія падпалілі абраз Божай Маці

Адна з дзяўчат падпальвае абраз / t.me/skgovby
Адна з дзяўчат падпальвае абраз / t.me/skgovby

У Мінску затрымалі школьніц, якія падпалілі абраз Божай Маці. Здарылася гэта ўвечары 28 студзеня каля Свята-Духавага кафедральнага сабора. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, дзяўчатам па 15 гадоў. Свае "цынічныя дзеянні" яны фіксавалі — рабілі фота і відэа. Абраз у іх забрала невядомая жанчына, якая панесла яго ў царкву. Пасля гэтага школьніцы сышлі, але іх пазней знайшлі міліцыянеры.

Затрыманыя вучацца ў 10-м класе адной са сталічных школ. Раней яны не мелі праблем з законам. СК сцвярджае, што ў тэлефоне адной з дзяўчат "выяўлены фота свастыкі і іншыя фота нацысцкай скіраванасці".

У дачыненні школьніц распачалі крымінальную справу, артыкул — "злоснае хуліганства". Разглядаецца пытанне "аб дадатковай кваліфікацыі" іх дзеянняў. Якая была мэта акцыі, з інфармацыі СК незразумела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі