У Мінску затрымалі ўладальнікаў агенцтва нерухомасці "Куб"
20 красавіка ў Мінску затрымалі Васіля і Алу Раманенкаў — уладальнікаў агенцтва нерухомасці "Куб". Як паведамляюць праваабаронцы, да іх дадому ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗ і САХР.
Васілю выставілі абвінавачанні паводле артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Мужчына быў зарэгістраваны у плане "Перамога".
У чым вінавацяць ягоную жонку, пакуль невядома. Сваякі затрыманых кажуць, што Ала ў плане "Перамога" зарэгістраваная не была. Аднак у сацсетках яна пакінула некалькі пастоў супраць вайны Расіі ва Украіне.
Дома ў Раманенкаў правялі агляд, канфіскавалі жорсткі дыск.
Сваякі кажуць, што ноч Ала і Васіль Раманенкі правялі на Акрэсціна. Сёння іх павінныя судзіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.