У Мінску затрымалі яшчэ дваіх гандляроў псіхатропамі (відэа)

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі яшчэ дваіх гандляроў псіхатропамі — пад варту ўзятыя 20-гадовы і 21-гадовы мінчане, якія раней не мелі судзімасцяў. Хлопцы зараблялі на жыццё вырабам і продажам курыльных сумесяў, якія ўтрымліваюць псіхатропныя кампаненты. Сыравіну яны набывалі праз інтэрнэт, там же прадавалі свой гатовы “прадукт”.

У падазраваных канфіскавалі каля 2 кілаграмаў парашку і расліннага рэчыва з утрыманнем небяспечных кампанентаў.

У часе допыту хлопцы прызналіся, што адна доза курыльнай сумесі каштавала 70-90 тысяч рублёў, а штодня яны рабілі сама меней 10 закладак. У якасці лабараторыі па вытворчасці наркотыкаў яны выкарыстоўвалі закінуты дом у адной з вёсак Мінскай вобласці. Там знайшлі яшчэ 8 кілаграмаў гатовага для спажывання спайсу, 32 кілаграмы расліннай асновы, 35 літраў вадкасці з утрыманнем спірту, посуд і аксесуары.

На абвінавачаных заведзеная крымінальная справа, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі