У Мінску затрыманы чарговы гандляр спайсамі
Цяпер яму пагражае да 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.
Супрацоўнікі аддзелу па наркакантролі Партызанскага РУУС Мінска затрымалі 26-гадовага мясцовага жыхара, які займаўся продажам спайсаў праз інтэрнэт. Праваахоўнікі сачылі за ім, атрымаўшы інфармацыю, што хлопец прадае курыльныя сумесі. Інфармацыя пацвердзілася і міліцыя затрымала яго з палічнымі. У момант арышту ў гандляра небяспечным рэчывам у сумцы знайшлося 28 пакетаў са спайсамі.
На маладога чалавека завялі крымінальную справу, паводле якой яму пагражае да 12 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота: TUT.by