У Мінску затрыманы глуханямы наркакур’ер

Наркакантралёры Маскоўскага РУУС сталіцы затрымалі 21-гадовага жыхара Барысава па падазрэнні ў рэалізацыі псіхатропных рэчываў. Ён быў наркакур’ёрам і рабіў гэтак званыя “закладкі”. Падчас асабістага дагляду ў затрыманага знайшлі і канфіскавалі каля 40 грамаў псіхатропу альфа-PVP, электронныя вагі і фасовачныя пакеты.

Малады чалавек раней не меў праблемаў з законам. Адметна, што ён выявіўся глуханямым.

На яго завялі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў, паводле якой прадугледжваецца турэмны тэрмін да 15 гадоў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі