У Мінску з'явіцца онлайн-мапа для турыстаў
Мінск
На стадыі зацвярджэння знаходзіцца праект візуальнай адраснай арыентацыі турыстаў і жыхароў Мінска.
Паводле слоў дырэктара інфармацыйна-турыстычнага цэнтра "Мінск" Аляксея Русакевіча, маецца на ўвазе стварэнне шэрагу інфармацыйных стэндаў, у тым ліку і турыстычнай мапы горада. QR-коды на стэндах будуць весці на партал, дзе ўсе ахвочыя змогуць падрабязна азнаёміцца з той ці іншай славутасцю сталіцы.
Акрамя таго, ідзе праца над пілотным праектам турыстычных зон Мінска. На аб'ектах туріндустрыі будуць прадстаўлены рэкламна-інфармацыйныя звесткі, а таксама даныя аб запланаваных падзеях у выбранай зоне і аб іншых турыстычных аб'ектах горада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.