У Мінску з'явіцца лічбавае тэлебачанне з 80 каналамі

Лічбавае тэлебачанне, якое дасць магчымасць праглядаць 80 каналаў, пачне працу ў Мінску ў пачатку мая. Пра гэта 15 сакавіка на аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарвыканкаме заявіў дырэктар прадпрыемства "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" Віктар Бычкоў.  Што да тарыфаў на новае тэлебачанне, то яны не будуць адрознівацца ад цяперашніх коштаў для абанентаў аналагавага тэлебачання. Гэта каля 20-25 тысяч беларускіх рублёў у месяц.

Ацаніць навінку ў тэставым рэжыме з пачатку года змаглі каля 120 тысяч мінскіх тэлегледачоў, якія мелі адмысловую прыстаўку для прыёму сігналу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі