У Мінску з'явіцца яшчэ адзін цэнтр вакцынацыі ад COVID-19 для ўсіх ахвочых
18 траўня ў Мінску пачне працу выстава-форум "Ахова здароўя Беларусі-2021". Яна пройдзе ў павільёне на праспекце Пераможцаў, 20/2.
Як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, у рамках выставы будзе дзейнічаць цэнтр вакцынацыі ад COVID-19 для ўсіх ахвочых. Прышчапляць будуць вакцынай "Спутник V".
Абяцаюць, што працэдура зойме менш за гадзіну. Яна складаецца з папярэдняга агляду лекарам, падрыхтоўкі прэпарата, увядзення вакцыны і назірання за станам пацыента цягам 30 хвілін пасля прышчэпкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.