У Моталі з'явілася драўляная скульптура каралевы Боны

У Моталі з'явілася драўляная скульптура каралевы Боны

Драўляная скульптура каралевы Боны з'явілася ў Моталі, піша "СБ. Беларусь сегодня". Там прайшоў пленэр разьбяроў, прымеркаваны да XI кулінарнага фестывалю "Мотальскія прысмакі", які адбудзецца 7-8 жніўня.

На пленэр сабраліся разьбяры Брэсцкай вобласці, Мінска і Гродна. Яны стваралі тэматычную кампазіцыю, прысвечаную гісторыі старажытнага мястэчка, яго традыцыям, рамёствам і брэндам. У выніку ў цэнтры з'явіліся восем драўляных скульптур. Адна з іх — каралевы Боны Сфорцы, пры якой у 1553 годзе Моталь атрымаў Магдэбургскае права.

Акрамя каралевы Боны цэнтр Моталя ўпрыгожылі скульптуры свата з караваем, кілбасніка, рыбака, фатографа, вяскоўвай жанчыны ў традыцыйным мотальскім кажушку і стол багацця з мотальскіх "прысмакаў". 

Іншы пленэр разбяроў адбыўся ў Лагішыне Пінскага раёна. Тут у верасні плануецца правесці абласныя "Дажынкі". Народны майстар Анатоль Туркоў, які стварыў вобраз каралевы Боны, для Лагішына выразаў скульптуру Міхала Казіміра Агінскага. Гэты магнат ў 1768 годзе атрымаў Лагішынскі маёнтак у пажыццёвае валоданне. Гэта была яго ўзнагарода за пачатую пракладку канала паміж Ясельдай і Шчарай, які пазней атрымаў назву Агінскага.

У Моталі з'явілася драўляная скульптура каралевы Боны
Скульптура Міхала Казіміра Агінскага ў Лагішыне / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі