У Нацбанку запэўніваюць, што дэфіцыт долараў у абменніках часовы
Дэфіцыт замежнай валюты ў абменных пунктах часовы, лічаць у Нацыянальным банку Беларусі, інфармуе БЕЛТА.
Прэс-сакратар Нацбанка Міхаіл Журавовіч адзначае, што недахоп валюты ў абменніках выкліканы, галоўным чынам, тэхнічнымі прычынамі, і ніякіх абмежаванняў у яе продажы не прадугледжваецца.
У Нацбанку тлумачаць, што такі попыт на замежную валюту выкліканы неабгрунтаванымі чаканнямі грамадзян аб наступнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Міхаіл Журавовіч адзначыў, што пераводзячы рублі ў замежную валюту, беларусы губляюць значныя сумы на канвертаванні.
Акрамя таго, у апошні час назіраецца ператок рублёвых укладаў ва ўклады ў замежнай валюце. У гэтым выпадку, па словах прадстаўніка Нацбанка, фізічныя асобы губляюць двойчы, на канвертаванні і за кошт страты адсоткаў па рублёвых укладах.