Домрачава прывезла ў Мінск Вялікі крышталёвы глобус (фота, відэа)

Удзень 1 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустракалі беларускую біятланістку Дар'ю Домрачаву. Сустрэць уладальніцу Вялікага крышталёвага глобуса прыехалі міністр спорту Аляксандр Шамко, старшыня КДБ Валерый Вакульчык, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў, маці Дар'і, а таксама каля сотні прыхільнікаў каралевы біятлону.

Спартоўка мусіла прыляцець у Мінск яшчэ позна ўначы 31 сакавіка. Аднак вяртанне Домрачавай на радзіму троху зацягнулася і адбылося толькі 1 красавіка. На сустрэчы заўзятары падарылі ёй торт і партрэт.

Нагадаем, 28-гадовая Дар'я Домрачава дасягнула галоўных вышынь у жаночым біятлоне. Па выніках сезону яна перамагла ў агульным заліку Кубка свету і ўпершыню заваявала Вялікі Крышталёвы глобус. У 2014 годзе Дар'я стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай і Героем Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі