У навагоднюю ноч аршанка ледзь не забіла мужа

Прыкладна а палове шостай раніцы 1 снежня ў аршанскую лякарню паступіў 29-гадовы мужчына з нажавой ранай грудной клеткі. Выявілася, што муж з жонкай адзначалі Новы год. Калі госці сышлі, жонка прыраўнавала мужа да адной з гасцей. У сварцы яна ўдарыла мужа нажом. Зразумеўшы, што нарабіла, жанчына спалохалася і выклікала "хуткую". У міліцыі яна прызналася ў зробленым, перадае БЕЛТА.

На жанчыну пачалі крымінальную справу за замах на забойства. Яе муж знаходзіцца ў лякарні, пагрозы яго жыццю няма. Сям'я характарызуецца станоўча, муж працуе слесарам-рамонтнікам, жонка - швачкай. У іх ёсць малалетняе дзіця. Таму жанчыну ўзялі пад хатні арышт.

Фота — rufox.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі