У Нідэрландах знайшлі забітага дальнабойніка з Беларусі

У Нідэрландах забілі беларуса

У Нідэрландах забілі беларуса / Perry Roovers / SQ Vision

У Нідэрландах на мяжы з Бельгіяй знайшлі забітага дальнабойніка з Беларусі, перадае "Белсат" са спасылкай на мясцовую прэсу.

Паведамляецца, што 25-гадовы мужчына загінуў 21 кастрычніка пасля нажавога ранення. Яго сваякоў паінфармавалі аб трагедыі.

Па звестках паліцыі, сведкам смерці стаў кіроўца грузавіка. Ён пабачыў, як чалавек хістаецца на паркоўцы каля запраўкі: "Мужчына паваліўся на зямлю. Службы экстранай дапамогі не змаглі выратаваць пацярпелага".

Інцыдэнт здарыўся на станцыі для грузавікоў, дзе часта начуюць дальнабойнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі