У ноч на 28 чэрвеня на некаторых вуліцах Мінска забароняць паркоўку

У ноч на 28 чэрвеня на некаторых вуліцах Мінска забароняць паркоўку

На некаторых вуліцах Цэнтральнага раёна Мінска ў ноч на 28 чэрвеня будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.

Стаянка транспарту будзе забароненая з 00.00 28 чэрвеня да заканчэння трэніроўкі параду.

Нельга будзе паркавацца на прасп. Машэрава — ад прасп. Незалежнасці да вул. Ціміразева (уключаючы прыдарожныя паркоўкі), на вул. Гвардзейскай — ад прасп. Машэрава да прасп. Пераможцаў, на вул. Ігнаценкі — ад вул. Грыбаедава да прасп. Пераможцаў, на вул. Грыбаедава — ад прасп. Машэрава да вул. Ігнаценкі, а таксама на вул. Тарханава — ад вул. Гвардзейскай да вул. Грыбаедава.

Забаронена будзе спыняцца і на паркоўцы каля д. 41 па прасп. Пераможцаў (побач з хімчысткай "Сияние").

ДАІ рэкамендуе кіроўцам ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі. Там будзе працаваць эвакуатар. ДАІ настойліва просіць кіроўцаў пры вымушаным прыпынку ў названых месцах пакідаць пад лабавым шклом кантактны тэлефон для сувязі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі