У ноч на пятніцу ў Беларусі ўзмоцняцца маразы — да -18 градусаў

У ноч на пятніцу ў Беларусі ўзмоцняцца маразы — да -18 градусаў

15 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, слабая завея. Месцамі чакаецца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў 5-10 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе -8...-14, пры праясненнях чакаецца 15-18 градусаў марозу. Удзень прагназуецца 4-11 градусаў ніжэй за нуль.

Найбольш цёплым рэгіёнам будзе паўднёвы захад краіны. Уначы там чакаецца -4...-7, удзень — ад нуля да 3 градусаў марозу.

Чарговы цыклон у Беларусі чакаецца 16 студзеня

У суботу, 16 студзеня, у многіх раёнах пройдзе снег, мокры снег, месцамі — моцны снег, мяцеліца. На дарогах могуць быць снежныя заносы, па паўднёвым усходзе краіны — наліпанне мокрага снегу, галалёд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі