У нядзелю, 25 верасня, будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў
У нядзелю, 25 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, ноччу і раніцай у некаторых раёнах будзе туман. Вецер няўстойлівы, слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, днём – ад 11 да 17 градусаў. А вось у начныя і ранішнія гадзіны 26 і 27 верасня месцамі чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 3 градусаў.