У нядзелю амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, будзе да 28 цяпла

У нядзелю амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, будзе да 28 цяпла

Уначы ў нядзелю, 29 траўня, кароткачасовыя дажджы ў Беларусі прагназуюцца толькі месцамі, а вось удзень — амаль па ўсёй краіне. У некаторых раёнах магчымыя навальніцы. У начныя гадзіны і раніцай магчымы туман.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, уначы тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — ад 22 да 28 градусаў цяпла.

Падобнае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі