У нядзелю амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы

У нядзелю амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы

У нядзелю, 17 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, з пераходам на заходні, 5-10 метраў за секунду (падчас навальніц — да 14 м/с).

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны прагназуецца ад 3 да 9 градусаў са знакам плюс, у дзённыя — 12-17 градусаў вышэй за нуль. На поўдні нашай краіны тэмпература паветра складзе да 23 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, няўстойлівае надвор'е захаваецца ў нашай краіне да сярэдзіны наступнага тыдня. У панядзелак дажджы таксама пройдуць амаль па ўсёй краіне. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 10 градусаў вышэй за нуль, удзень — 10-17 цяпла. Уначы ў аўторак, 18 красавіка, будзе 1-8 градусаў цяпла, удзень — плюс 8-15 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі