У нядзелю ў Беларусі будзе спёка — плюс 30-34
У бліжэйшыя суткі, 26 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з невялікай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі ў другой палове дня па Брэсцкай і Гродзенскай вобласці месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.
Вецер будзе паўднёвы — умеркаваны, але пры навальніцах можа быць моцным.
Тэмпература паветра ўначы будзе 15-21 градус вышэй за нуль, а ўдзень слупкі тэрмометра будуць падымацца да адзнакаў 28-34 градусы цяпла.
У сувязі з такім прагнозам сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.