У нядзелю на поўдні Беларусі абвяшчаецца аранжавы ўзровень небяспекі — спёка

У нядзелю на поўдні Беларусі абвяшчаецца аранжавы ўзровень небяспекі — спёка

У бліжэйшыя суткі, 28 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў.

Вецер будзе няўстойлівым, слабым да ўмеркаванага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +9 да +16, а ўдзень 23-29 цяпла, пры гэтым на поўдні слупкі тэрмометраў падымуцца да +33.

У сувязі з экстрэмальнай спёкай, якая прагназуецца ў паўднёвых раёнах, сіноптыкі абвяшчаюць на гэтых тэрыторыях аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі