У нядзелю ў асобных раёнах Беларусі магчымыя навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 4 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Уначы і раніцай месцамі прагназуюць слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, умеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 18-23, на поўдні краіны паветра прагрэецца да 27 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.