У нядзелю ў Беларусі будзе да +26 градусаў
Вясна
У нядзелю, 3 траўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Ападкі не прагназуюцца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўначы слабы, удзень умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26 градусаў.
У панядзелак, 4 траўня, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Уначы прагназуецца 7-13 градусаў са знакам "плюс", удзень будзе 22-28 градусаў цяпла.