У нядзелю ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

У нядзелю ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

У нядзелю, 14 лютага, у Беларусі часам чакаюцца мокры снег і дождж. У ранішнія і дзённыя гадзіны на ўсходзе нашай краіны месцамі магчымыя моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу. Прагназуецца слабы галалёд, на некаторых участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе памяркоўны пераменных напрамкаў.

Што да тэмпературы паветра, дык уначы яна складзе ад 2 градусаў ніжэй за нуль да 3 цяпла, удзень — ад 0 да 6 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Рабаў: У сярэдзіне наступнага тыдня ў Беларусь вернецца зіма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі