У нядзелю ў Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў
Восень у Беларусі / БЕЛТА
У нядзелю, 4 верасня, у Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў, але толькі ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.
У краіне будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў слабы.
Тэмпература ноччу ў цэлым па краіне — ад +4 да +9. Днём будзе ад +16 да +22 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.