У нядзелю ў Беларусі могуць быць збоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак
У нядзелю, 4 верасня, у Беларусі могуць быць збоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак. Пра гэта папярэдзіў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Прычынай збояў называюцца "тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу". Праводзіць іх будуць з 2-й гадзіны ночы да 7-й раніцы.
У гэты прамежак часу могуць не працаваць карткі банкаў, якія адносяцца да Банкаўскага працэсінгавага цэнтра (гэта такія банкі, як Беларусбанк, БПС-Ашчадбанк, Аграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк). Перапынкі ў абслугоўванні ўладальнікаў картак магчымыя ў крамах, аб'ектах сэрвісу, пунктах выдачы наяўных грошай, самаабслугоўвання і банкаматах.