У Нямеччыне фургон урэзаўся ў школьны аўтобус: пацярпелі 30 чалавек

У Нямеччыне фургон урэзаўся ў школьны аўтобус: пацярпелі 30 чалавек

У нямецкім горадзе Брак у Ніжняй Саксоніі 30 чалавек пацярпелі пры аўтааварыі з удзелам школьнага аўтобуса, інфармуе БЕЛТА.

Здарэнне адбылося па дарозе ў школу, каля 7.30 раніцы. 54-гадовы кіроўца фургона пры выездзе на трасу не заўважыў школьны транспарт і ўчыніў ДТЗ.

15 школьнікаў з раненнямі трапілі ў лякарні, яшчэ 13 мелі невялікія ўдары — ім дапамаглі амбулаторна. Агулам у аўтобусе ехалі 42 дзіцяці.

Таксама цяжкія траўмы атрымалі жанчына-кіроўца школьнага аўтобуса і кіроўца фургона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі