У Нямеччыне мужчына адкрыў агонь у начным клубе
Два чалавекі загінулі і трое атрымалі сур’ёзныя раненні ў выніку страляніны ў начным клубе нямецкага горада Канстанц. Матывы нападніка-адзіночкі няясныя, аднак паліцыя ўжо выключыла версію тэракта, паведамляе ВВС.
Інцыдэнт здарыўся раннім ранкам у нядзелю. 34-гадовы мужчына адкрыл агонь і забіў аднаго з наведнікаў клуба. Затым паліцыя прыбыла на месца здарэння і страляла па нападніку. Ён быў паранены і пазней сканаў у лякарні.
Астатнім наведнікам клуба ўдалося ўцячы з будынка або схавацца.
Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што стралок быў грамадзянінам Ірака, аднак не прэтэндуе на прытулак у Нямеччыне. Вядома, што ён доўгі час жыў у гэтай краіне.