У нямецкім Цырндорфе прагрымеў выбух каля цэнтру для мігрантаў
У нямецкім Цырндорфе, што ў Баварыі, адбыўся выбух. Каля цэнтру па прыёме мігрантаў узарвалася валіза, напоўненая аэразольнымі балончыкамі. Паліцыя не дае інфармацыі пра загінулых або пацярпелых, перадае ВВС.
У афіцыйных асобаў таксама няма звестак, хто пакінуў каля будынку валізу. Паведамляецца таксама, што некалькі чалавек уцяклі адразу пасля выбуху з месца здарэння.
Цырндорф размешчаны непадалёк ад Нюрнберга.
У нядзелю, 24 ліпеня магутны выбух прагрымеў у яшчэ адным баварскім горадзе — Ансбаху. Бомбу ўзарваў 27-гадовы сірыец, які раней ужо трапляў у поле зроку паліцыі. Тэрарыст загінуў, 12 чалавек атрымалі раненні.