У Нясвіжскім палацы будуць выстаўленыя муляжы

У пятніцу 26 верасня адкрываецца музей ў Нясвіжскім палацы. Як даведалася Еўрарадыё, экспазіцыя музея складаецца большай часткай з копій ды муляжоў, бо арыгіналы захоўваць у такіх умовах немагчыма. З музейнага акна зараз можна пабачыць рэальныя "рэстаўрацыйныя" бульдозеры ды грузавікі. Адрэстаўраваная першая лінія палацу ў Нясвіжы будзе адчыненая у гэтую пятніцу. Чатыры залі музея ўжо запоўненыя экспанатамі. Аднак арыгіналаў сярод іх няшмат. Намеснік кіраўніка музея Галіна Кандрацьева патлумачыла Еўрарадыё: гэта таму, што ў выставы няма адмысловых вітрын.

Галіна Кандрацьева: Малая колькасць арыгіналаў у музея не з-за недахопу матэрыялаў, а з-за таго, што экспанавацца большай часткай могуць толькі копіі. Каб выстаўляць арыгіналы неабходныя адмысловыя вітрыны, якія падтрымліваюць бактэрыялагічны рэжым ды вільготнасць. Такія вітрыны каштуюць зашмат. Да таго ж гэта былі б сучасныя вітрыны замест шафаў Радзівілаў.

Затое арыгінальны экспанат бачны з вокнаў музея - будаўнічая пляцоўка, дзе дабудоўваюцца другая і трэцяя лінія палацу. Аднак, па словах Галіны Кандрацьевай наведвальнікі на гэты "экспанат" не рэагуюць.

Галіна Кандрацьева: Палац наведвалі і падчас рэстаўрацыі. Больш за 80 тысяч турыстаў было ў мінулым годзе. Тады яны сузіралі толькі працэс рэстаўрацыі. Цяпер яны могуць наведаць адрэстаўраваныя залі.

Нагадаем, тэрмін рэстаўрацыі па загадзе прэзідэнта перанеслі з канца 2010 года на 9 мая таго ж года.

Галіна Кандрацьева: Да гэтага трэба дадаць мастацка-афармленчыя работы і мантаж экспазіцыі, на што таксама патрэбен час. Калі выйдуць будаўнікі - пачнуць працаваць мастакі.

Як даведалася Еўрарадые, раней экспанаты для музея збіраліся набываць на сусветных аўкцыёнах. Цяпер, здаецца, усё будуць купляць у антыкварных магазінах Беларусі. Ды й на гэта грошай не хапае.

Галіна Кандрацьева: Мы можам купляць антыкварыят толькі ў Беларусі. Калі добра папрацаваць, можна знайсці прадметы. Зараз стаіць пытанне пра фінансаванне праекта. Кошты на антыкварыят растуць вельмі хутка, але пакуль у нас няма дастаткова грошай.

Яшчэ больш пытанняў па выглядзе самога палацу.

Эксперт Акадэміі Навук Беларусі Анастасія Скеп’ян гаворыць, што кантролю за будаўнікамі амаль няма:

Анастасія Скеп’ян: Мне цяжка сказаць, як ен будзе выглядаць. Камісія дае фактычны матэрыял. А ў распрацоўцы эскізных праектаў мы не ўдзельнічаем. Будаўнікі жа выконваюць тое, што гавораць ім зверху. Але нас не знаёмяць з ходам рэстаўрацыі, таму і цяжка сказаць, на якім этапе, што адбудзецца.

Па словах гісторыка, палацавы комплекс павінен у выніку выглядаць не горш за праект архітэктара XVIII стагоддзя Казіміра Ждановіча.

Анастасія Скеп’ян: Цэнтральныя будынкі і правае крыло практычна не былі перабудаваныя з XVI стагоддзя, з часоў Радзівіла Сіроткі. Усё астатняе - бібліятэка і ўжо адчыненыя будынкі - аднаўляецца па фатаграфіях XIX стагоддзя.

Прыкладна адначасова можна будзе пабачыць цалкам адрэстаўраваным і Мірскі замак. Па словах намесніка кіраўніка нацыянальнага музея па навуцы Надзеі Усавай, праз тры гады замак будзе. Тэрмін заканчэння працы і тут перанесены на год.

Надзея Усава: Спадзяюся, што у бліжэйшыя тры гады замкавы комплекс Мір, будзе адчынены.

Але і ў Міры такое паскарэнне працы не задавальняе спецыялістаў, якія. Яны абураюцца тым, як рэканструюецца парк вакол замку.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі