У Нясвіжы ў шапіках "Саюздруку" спынены продаж недзяржаўнай газеты

Нясвіжскае аддзяленне “Мінскаблсаюздруку” з Новага году адмовілася браць на рэалізацыю недзяржаўную газету “Нясвіжскі час”. На працягу больш за 5 гадоў гэтае супрацоўніцтва было плённым, і каля 300 асобнікаў газеты разыходзілася праз нясвіжскія шапікі “Саюздруку” літаральна за некалькі дзён. Але на 2008 год начальніца ўпраўлення падпісаць пагадненне адмовілася, спаслаўшыся на ўказанне аднекуль “зверху”.

Вось якія падрабязнасці гэтай сітуацыі даведаўся наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:

“Прычым ніякіх прэтэнзій да выдаўца газеты, прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Intex-press-рэгіён”, у “Саюздруку” няма. Перамовы з мясцовым нясвіжскім кіраўніцтвам таксама не далі станоўчых вынікаў. Цяпер “Нясвіжскі час” замест шапікаў будуць рэалізоўваць самі супрацоўнікі выдання”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі