У Нясвіжы знайшлі хулігана, які ў навагоднюю ноч пашкодзіў два аўтамабілі

У Нясвіжы знайшлі хулігана, які ў навагоднюю ноч пашкодзіў два аўтамабілі

У Нясвіжы знайшлі хулігана, які ў навагоднюю ноч пашкодзіў два аўтамабілі. Ім аказаўся 25-гадовы жыхар адной з вёсак. Разам з сябрамі ён прыйшоў, каб каля цэнтральнай гарадской ёлкі адзначыць Новы год. Аднак па дарозе з імі пасварыўся, таму ў яго быў кепскі настрой.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, малады чалавек біў па двух легкавіках, якія знайшоў на стаянцы каля станцыі тэхабслугоўвання, рукамі і нагамі. "Пежо-Партнёр" мусіў забраць гаспадар пасля рамонту, але ў яго перад Новым годам гэта зрабіць не ўдалося — не змог завесці аўтамабіль. А 1 студзеня ён пабачыў памяты кузаў, разбітыя шкло і фары. Быў моцна пашкоджаны і "Форд-Фіеста", які таксама пасля рамонту работнікі станцыі пакінулі на стаянцы, пры гэтым не зачынены, з ключамі — так прасіў гаспадар, але сам у той вечар не змог заехаць, каб забраць машыну. Хуліган жа, пабачыўшы, што легкавік не зачынены, спаў у салоне да раніцы. Калі ж прачнуўся, вырашыў паехаць дахаты, але праз 500 метраў сутыкнуўся з бетонным плотам. Ён кінуў аўтамабіль і пайшоў дахаты пешшу.

Вядома, што зламыснік раней праблем з законам не меў. Яго дзеянні зафіксавалі камеры відэаназірання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі