У Оршы на пажары загінула 21-гадовая маладая маці
У Оршы на пажары ў прыватным доме загінула 21-гадовая маладая маці. Трагедыя адбылася ўвечары 14 кастрычніка ў доме па Чырвонагвардзейскім завулку.
Пажарныя паспелі ўратаваць бацьку жанчыны (яму 50 гадоў) і яе дачку (2 гады). Абодва атрымалі апёкі і атруціліся прадуктамі гарэння. Іх даставілі ў лякарню.
Прычыны пажару высвятляюцца, перадае прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.