У Падмаскоўі расстралялі прадпрымальніка з Беларусі
Здарэнне адбылося ўдзень 2 кастрычніка. 37-гадовы бізнэсовец памёр. Вядома, што ён займаўся пастаўкамі мясной прадукцыі з Беларусі ў Падмаскоўе.
Як паведамляе БЕЛТА, камерсант ехаў на сваім аўтамабілі "Таёта-Лэндкрузер-Прада" з горада Балашыхі у напрамку Масквы. Па дарозе аўтамабіль ВАЗ-2107 наўмысна справакаваў ДТЗ, стукнуўшы "Таёту" ў левую бакавую частку. Калі прадпрымальнік спыніўся і выйшаў, невядомы зрабіў у яго не меней за пяць стрэлаў. Потым стралок разам з саўдзельнікамі ўцёк з месца здарэння на аўтамабілі Daewoo.
Прадпрымальніка даставілі ў маскоўскую лякарню, там ад атрыманых пашкоджанняў ён памёр.
Следчы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу.
Фота — ntv.ru