У панядзелак, 26 верасня, месцамі прагназуюцца замаразкі
У панядзелак, 26 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе паўночны, слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі магчымыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 10-16 градусаў.