У панядзелак, 3 кастрычніка, у Беларусі месцамі прагназуюцца моцныя дажджы
Моцныя дажджы месцамі чакаюцца на захадзе Беларусі раніцай і днём 3 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна на заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Раніцай і днём месцамі на захадзе – моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночны, умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, днём – 13-19 са знакам плюс. Па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 23 градусаў.
Ад 4 кастрычніка пахаладае, месцамі чакаецца ўзмацненне паўночна-ўсходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.