У панядзелак будзе да +18 удзень, месцамі — начныя замаразкі

У панядзелак будзе да +18 удзень, месцамі — начныя замаразкі

У бліжэйшыя суткі, 19 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю ўначы, а ўдзень — хмарнае з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.

Вецер чакаецца ўначы слабы, удзень на паўночнай частцы краіны — слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 8 градусаў цяпла, месцамі будуць замаразкі да нуля — мінус 3. Удзень будзе 10-16 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да 18 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сувязі з сухім надвор’ем, якое ўсталявалася гэтымі днямі, на поўдні краіны захоўваецца высокая небяспека лясных пажараў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі