У панядзелак будзе дождж, мокры снег і слабы галалёд

У панядзелак будзе дождж, мокры снег і слабы галалёд

У бліжэйшыя суткі, 31 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Таксама сіноптыкі прадказваюць слабы галалёд і галалёдзіцу на асобных участках дарог.

Вецер чакаецца паўночны, парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3, удзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі