У панядзелак будзе мокры снег, дождж, слабы галалёд

У панядзелак будзе мокры снег, дождж, слабы галалёд

У бліжэйшыя суткі, 22 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, у многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Уначы месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер — паўднёва-заходні, заходні парывісты, раніцай і ўдзень у многіх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, па поўдні — да 10 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апроч таго, сіноптыкі абвясцілі на панядзелак аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі