У панядзелак па Беларусі пройдуць навальніцы з моцнымі залевамі
У бліжэйшыя суткі, 20 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы па паўднёвым захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — моцныя залевы. Прагназуюцца навальніцы, прычым у асобных раёнах з градам.
Вецер уначы будзе слабым, а удзень па паўднёвым усходзе — умеркаваным. Пры навальніцах яго парывы месцамі будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў цяпла, удзень будзе 24-29 градусаў вышэй за нуль, на поўдні спёка дасягне 30-32 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.