У панядзелак спёка ў Беларусі адступіць: будзе толькі да +23
У бліжэйшыя суткі, 4 ліпеня, у Беларусі прагназуецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.
Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, уначы пры навальніцах месцамі шквалісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, удзень будзе 17-23 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.